Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

“Як ты дорага мне, мая родная мова”

У школе стартаваў Тыдзень беларускай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”!

Разнастайныя акцыi, квэст-гульнi, марафоны і экскурсіі прадугледжаны планам мерапрыемстваў.

“Пачні размаўлять по-беларуску!” – дэвіз Тыдня!

МЫ разам размаўляем на БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ!

План правядзення Тыдня роднай мовы

“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Дата

Назва мерапрыемства

Удзельнікі

1

19.09

 

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

 

Марафон “Мова родная—мова модная“ (праслухванне і выкананне беларускix песень)

 

Экскурсія ў школьны гісторыка-краязнаўчы музей “Аб родным краі роднай мовай”

1-11 класы

 

5-11 класы

 

1-4 класы

2

20.09

Анлайн-акцыя “Натхнёныя Бацькаўшчынай” (прагляд відэаролікаў, прысвечаных жыццю і дзейнасці пісьменнікаў-юбіляраў Я.Коласа і Я.Купалы)

 

Квэст-гульня “Фальклор, фальклор - душа народа”

7 класы

 

 

5 класы

3

21.09

Конкурс творчых работ “За што я люблю сваю родную зямлю?”

9-11 класы

4

22.09

Конкурс прэзентацый “Радавод маёй сям’і”

 

Літараратурна-музычная кампазіцыя “Трэба дома бываць часцей”

 

Квэст-гульня “З родным словам па жыцці”

6 класы

 

8 класы

 

6 класы

5

23.09

Прэзентацыя даследчых работ “Дамінанты рускіх і беларускіх парэмій”, “Стравы нацыянальнай кухні ў паэме “Новая зямля “ Я.Коласа і рамане “Родныя дзеці” Н.Гілевіча”, “Нацыянальная адметнасць формул маўленчага этыкету ў беларускай і англійскай мовах”

9-10 класы

 

Тыдзень роднай мовы

“Як ты дорага мне, мая родная мова”

Настаўнікі і вучні Сноўскай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у Тыдні роднай мовы. На перапынках і на ўроках гучалі беларускія народныя і эстрадныя песні, вучні наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей, дзе настаўнікі і вучні-экскурсаводы расказвалі на беларускай мове пра гісторыю роднай вёскі, славутых землякоў. Вучні прынялі ўдзел у акцыі "Размаўляй са мною па-беларуску" (1 -11 класы), марафоне "Мова родная - мова модная", літаратурна-музычнай кампазіцыі "Трэба дома бываць часцей", анлайн- акцыі "Натхнёныя Бацькаўшчынай", квэст- гульні "Фальклор, фальклор - душа народа", конкурсе прэзентацый "Радавод маёй сям'і", квэст- гульні "З родным словам па жыцці", правялі прэзентацыю даследчых работ па беларускай мове і літаратуры.

Вучні дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, родную зямлю, слухалі музычныя кампазіцыі, выказвалі ўласныя меркаванні пра неабходнасць размаўляць па-беларуску.